Вясельны абрад ад Сенненскага гісторыка-краязнаўчага музея – «прышчэпка» ад разводаў. Дзякуючы традыцыйным абрадавым дзеянням у спалучэнні з урачыстай цырымоніяй заключэння шлюбу маладажоны атрымліваюць моцны энергетычны старт для сумеснага жыцця. 10 год музейшчыкі папулярызуюць вясельныя традыцыі Сенненшчыны. 27 чэрвеня музей чарговы раз адчыніў дзверы маладой пары - Анастасіі і Сяргею, якія рашылі ўключыць у сваю святочную цэрэмонію элементы нацыянальнага вясельнага абрада. Паважаныя маладажоны! Упрыгожце сваё свята разам з Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеем.