Установа культуры «Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей»

Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей быў заснаваны 30 жніўня 1995 года рашэннем Сенненскага раённага выканаўчага камітэта, для наведванняў адкрыты з 1 верасня 1995 года. Профіль музея: комплексны.

Музей займае другі паверх і правае крыло першага паверха двухпавярховага цаглянага будынка былой земскай управы, пабудаванага ў 1910-1914 гг. у грамадзянскім стылі з элементамі класіцызму па індывідуальным плане на недзяржаўныя сродкі.