Ночь музеев 2013 в Сенненском музее


17 мая 2013 года з 17.30 да 23.00 гадзін ў рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае жыхароў і гасцей горада на свята “Этнаграфічны марафон”.

Праграма свята “Этнаграфічны марафон”
(у рамках міжнароднай акцыі “Ноч музеяў” ).

17 траўня 2013 г. (дзень) – у музеі і на вуліцы, пры ўмове добрага надвор’я, для школьнікаў 1- 7 класаў.
10.00 – 12-00 – пазнавальна-забаўляльная праграма “У гасцях у музея”. Правядзенне беларускіх народных гульняў: “Пярсцёнак”, “Жмуркі”, “Бульба”,” Гусі ляцяць”, “Міхасік”, “Зайка-маладзік”, “Іванка”, “Млын”, “Паляўнічы і качкі”.

17 траўня 2013 г. (вечар)
Уваходны білет - удзел у акцыі “Падары музею прадмет XX стагоддзя”.
17.30 – 18.30 – адкрыццё выставы “Этнаграфія і побыт Сенненшчыны” з элементамі фальклорных пастановак.
18.30 – 21.00 – Інтэрактыўная пляцоўка “Залатыя рукі”. Майстар –клас сенненскіх майстроў ( лозапляценне, берастапляценне, ганчарства, ткацтва, саломапляценне) па вырабу сувеніраў. Пасвячэнне ў народныя майстры.
19. 30 – 21.00 – Інтэрактыўная пляцоўка “Сенненскія забавы”. Майстар –класс па беларускім народным скокам ( “Лявоніха”, “Крыжачок”, “Таўкачыкі” і інш.).
20.00 – 23.00 – пазнавальна-забаўляльная праграма “Пацехі ў этнастылі”. Правядзенне народных беларускіх гульняў (“Пярсцёнак”, “Жмуркі”, “Бульба”) і этнагульняў (папрацаваць за калаўротам і прасніцай, папрасаваць бялізну, апрануць адзенне мінулага, паіграць на бубні ці гармоніку).
20.00 – 23.00 – Салодкі куток. “Чаяванне на Сенненшчыне” з беларускімі прысмакамі.
20.00 - 23.00 – Інтэрактыўны фотасалон “Прывітанне з Сенненшчыны”. Фатаграфаванне наведвальнікаў.

Наведвальнікі музея ў гэты вечар будуць мець магчымасць:

- пазнаёміцца з выставамі “Этнаграфія і побыт Сенненшчыны” і “«Вясновы капеж» (вырабы ДПМ удзельнікаў народнага клуба народных майстроў “Натхненне”);
- даведацца, як працавалі і вабылі свой вольны час нашы продкі;
- паспрабаваць свае сілы ў беларускіх народных старадаўніх рамёствах і беларускіх народных скоках;
- акунуцца ў атмасферу непаўторнага музейнага жыцця.

Посмотреть программу акции "Ночь музеев" в музеях Беларуси

178