#Обновлено#Адкрыццё выставы наіўнага мастацтва «INSITUS — 2020»

Паважаныя жыхары і госці Сенненшчыны! Сенненскі гісторыка-краязнаўчы музей запрашае на адкрыццё выставы

   «INSITUS-2020»


Такая выстава інсітнага мастацтва, прысвечаная 380-годдзю  нараджэння разбяра і друкара Васіля Кораня, стваральніка Бібліі ў карцінках для народа, пачне працаваць ў Сенненскім гісторыка-краязнаўчым музеі з 27 красавіка.

Выстава ўключае творы на тэмы: гісторыя і культура роднага краю, вобразы народных герояў і творцаў – майстроў, асветнікаў, літаратараў, мастакоў. Асобную тэматыку складаюць творы духоўна-рэлігійнага і візіанерскага характару (прадбачанне, прадказанне, рэлігійнае адкрыццё). Значнае месца займае тэма паўсядзённасці жыцця, народных святаў і сямейных абрадаў, рамесна-земляробчай і любоўна-сямейнай ідыліі, прыгажосць і багацце прыроды, вобразы народнай смехавай культуры.

У экспазіцыі - творы самабытных мастакоў-самавукаў з Віцебскай вобласці.

Інсітнае мастацтва, або, як яго яшчэ называюць, наіўнае - гэта адно з напрамкаў непрафесійнага мастацтва. Яно ўключае выяўленчую творчасць мастакоў-самавучак: жывапіс, графіку, разьбу па дрэве, скульптуру, архітэктуру, арт-аб’екты, інсталяцыю.  Мастацтва недасканалае, затое чэснае, як творчасць дзяцей. Гэты від мастацтва заўсёды знаходзіў і будзе знаходзіць шлях да сэрца як простага чалавека, так і перагружанага ведамі мастацтвазнаўцы. 

Інсітнае мастацтва Віцебшчыны, атрымаўшае ў лютым мінулага года статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, напрацягу 2021 года будзе дэманстравацца ў рэгіянальных музеях вобласці.

Адкрыццё выставы «INSITUS-2020» адбудзецца 27 красавіка ў 12.30.

1300